13.35. Панядзелак. Крама.
Забягае спадар у масцы, бяз зброі, падбягае да касіркі, разважліва пачынае: "Калі ласка, складзіце грошы з касы ў маю торбу - гэта рабаваньне..."
Касірка паслухмяна складае. Скончыла. Рабаўнік зноў кажа: "Дзякую. Даруйце, што давялося вас абрабаваць. Да сустрэчы!"
Заслона.